Виртуальная библиотечка

Пазакласнае чытанне
СКАРБОНКА  4  клас. 
Беларуская літаратура (пазакласнае чытанне)
1. «Чалавек і прырода»
Канстанцыя Буйло. «Мой Мурка», «У лесе».
Анатоль Бутэвіч. «Як сасна з бярозай пасябравала».
Святлана Быкава. «Свавольніцы», «Заранка», «Гарэза-праменьчык».
Змітрок Бядуля. «Сняжыначкі-пушыначкі».
Алена Васілевіч. «Геша».
Янка Галубовіч. «Забаўнае паляванне», «Сцяжынка», «Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка».
Віктар Гардзей. «Залаты лістапад».
Цішка Гартны. «Восень»
Ніл Гілевіч. «Цуд тварыўся — я праспаў…», «Здарэнне ў лесе».
Пятро Глебка. «На пачатку лета».
Уладзімір Дубоўка. «Восень», «Раскрытая кніга», «Хто дужэйшы?».
Васіль Жуковіч. «Скалечаны голуб», «У зялёным лузе».
Янка Журба. «Першыя сняжынкі».
Віктар Кажура. «Пакацілася сонейка».
Клаўдзія Каліна. «Красавік», «Стракатая сойка».
Казімір Камейша. «Зімовы верш».
Аляксандр Капусцін. «Казка старой сасны».
Галіна Каржанеўская. «Мышка», «Дзе ты, Боця?».
Якуб Колас. «Каля рэчкі», «Летам».
Мікола Корзун. «Міколкаў барометр».
Янка Купала. «Вясна».
Эдуард Луканскі. «Верабейка».
Міхась Лынькоў. «Ластаўчына талака». 
Валянцін Мыслівец. «Жураўлі і жураўка».
Генадзь Пашкоў. «Палессе», «Раніца ў пушчы», «У жытнім полі».
Зіновій Прыгодзіч. «Джэк і Рыжык».
Павел Ткачоў. «Тася».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «У кожнага свае справы».
Іван Шамякін. «Воўк».
2. Чалавек і яго род
Эдзі Агняцвет. «Слова пра маці».
Лёля Багдановіч. «Адзіная, як маці!».
Васіль Вітка. «Вавёрчына гора».
Артур Вольскі. «Татаў родны куток».
Янка Купала. «Над калыскай».
Уладзімір Ліпскі. «Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод».
Алесь Ставер. «Унуку».
Васіль Сумараў. «Мой дом».
Віктар Швед. «Я нарадзіўся беларусам».
Васіль Шырко. «Дзед Манюкін і ўнукі».
3. Чалавек і Радзіма
Эдзі Агняцвет. «Кліча вецер свежы».
Анатоль Астрэйка. «Родная краіна».
Артур Вольскі. «Славы даўняй адгалосак», «Мой скарб».
Алесь Гурло. «Мой край».
Васіль Жуковіч. «Цудоўная краіна», «Беларус», «Няма даражэйшай зямлі», «Беларуская старонка» «Францішак Скарына».
Анатоль Зэкаў. «Па-беларуску і па-руску», «Чатыры зярняткі».
Уладзімір Карызна. «Песня аб родным».
Яўген Крупенька. «Два словы»
Уладзімір Ліпскі. «Замак без замка», «Салігорскія агні».
Уладзімір Мазго. «Мірскі замак».
Мікола Маляўка. «Полацк».
Георгій Марчук. «Як Несцерка французаў перахітрыў».
Міхась Пазнякоў. «Адказ сыну», «Радзіма», «У бары», «Заўжды вярнуся».
Алесь Пісьмянкоў. «Мы — беларусы».
Кастусь Цвірка. «Там яна».
Вольга Шпакевіч. «Мая зямля».
Уладзімір Ягоўдзік. «Нясвіжскі палац», «Статут Вялікага Княства», «Сынковіцкая царква».
4. Чалавек, слова і кніга
Мікола Арочка. «Цяжкае пытанне».
Лёля Багдановіч. «Мы дзеці мовы беларускай».
Пятрусь Броўка. «Родныя словы».
Тамара Бунта. «Добры дзень!».
Васіль Вітка. «Слова», «Шляхі-дарогі».
Васіль Жуковіч. «Кніга».
Анатоль Зэкаў. «Дзве мовы».
Анатоль Канапелька. «Роднае слова».
Міхась Пазнякоў. «Скарына».
Пімен Панчанка. «Хлебныя словы».
Генадзь Пашкоў. «Родная мова».
Пятро Прыходзька. «Твая мова».
Юрась Свірка. «Словы».
Мікола Чарняўскі. «Прыгода з Коскаю».
5. Чалавек і мастацтва
Тамара Бунта. «Урок музыкі».
Змітрок Бядуля. «Дудачка».
Анатоль Дзеружынскі. «Наш беларускі ручнік».
Максім Танк. «Казка пра музыку».
Уладзімір Карызна. «Іграй, жалейка, не змаўкай…».
Мікола Чарняўскі. «Цымбалы».
Уладзімір Ягоўдзік. «Слуцкія паясы».
6. Быць на зямлі чалавекам
Эдзі Агняцвет. «Першае слова».
Іван Аношкін. «Ленус-хранікалюс», «Дружная сямейка».
Рыгор Барадулін. «Грамат не хапіла».
Тамара Бунта. «Дзіўная сінічка».
Ядзвіга Бяганская. «Атося».
Змітрок Бядуля. «Казка пра мядзведзя».
Эдуард Валасевіч. «Мітрафан і дэльтаплан», «Сама», «Арэхі і агрэхі», «Кот і вожык», «Арэх і жаба».
Алена Васілевіч. «Маміна свята».
Васіль Вітка. «Самая дарагая рэч у нашым доме», «Добры знак»
Ніна Галіноўская. «Фантазёр».
Сцяпан Гаўрусёў. «Пад апекаю бацькоў».
Васіль Жуковіч. «Трэба», «Свет — дзівосны».
Яўген Мартыновіч. «Як сябры дапамаглі Пыху».
Георгій Марчук. «Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса».
Алена Масла. «Цудадзейныя лекі».
Уладзімір Корбан. «Казёл і Муха».
Анатоль Крэйдзіч. «Сінічкі міратворцы».
Міхаіл Пазнякоў. «Хітры Іванка», «Цукеркі».
Уладзімір Правасуд. «Вузел».
Пятро Рунец. «Аднойчы вечарам».
Міхась Скрыпка. «Індык», «Апанас», «Звяглівы Лыска».
Максім Танк. «Конь і леў», «Казка пра мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх».
Андрэй Федарэнка. «Памылка».
Мікола Чарняўскі. «Чарадзейныя пруткі».
Вольга Шпакевіч. «Любіце родных».
Фёдар Янкоўскі. «І за гарою пакланюся».
 7. Чалавек і грамадства
Лёля Багдановіч. «Праспалі свята».
Алесь Бадак. «Воўк і навука».
Анатоль Бутэвіч. «Бунт у каралеўстве Віндаўса Вялікага».
Сяргей Давідовіч. «Кемлівы Заяц!».
Анатоль Зэкаў. «Чатыры зярняткі».
Кастусь Ладуцька. «З Брэсцкай Тамашоўкі».
Легенды. «Золата ў прыполе», «Ліхая доля».
Павел Місько. «Добры чалавек»
Ганна Скаржынская-Савіцкая. «Прывід», «Перахітрыў».
Максім Танк. «Падарожжа мураша Бадзіні».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Велапрабег з прыгодамі», «Ліст да Дзеда Мароза», «Чароўная ракавіна», «Вухуцік».
Мікола Чарняўскі. «Урок ветлівасці».
Іван Шуцько. «Труцень і пчолкі».
8. Чалавек на планеце Зямля
Артур Вольскі. «Боль Чарнобыля».
Ніна Галіноўская. «Хата для шпакоў».
Мікола Гамолка. «Васілёва бярозка».
Ніл Гілевіч «Сіняя пушча».
Хведар Гурыновіч. «Давайце пасадзім па дрэўцу», «Праталіны».
Уладзімір Правасуд. «Мядзведзевы забавы».
Язэп Пушча. «Белавежа».
Іван Шамякін. «Чорны прамень».
Мікола Янчанка. «Як я расой лячыўся».
9. Лёс чалавека на вайне
Апавяданні з кнігі «Ніколі не забудзем».
Анатоль Астрэйка. «Плошча Перамогі».
Анатоль  Грачанікаў.  «Каля  помніка  партызанскай  славы “Прарыў”».
Аркадзь Куляшоў. «Над спаленай вёскай».
Янка Маўр. «Дом пры дарозе», «Завошта».
Пімен Панчанка. «Дзеці вайны».
Іван Шамякін. «Алёша-разведчык».
Георгій Шыловіч. «Была нядзеля…».

РУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА
(литературное чтение)
 1. Дыхание старины
«Былины» (в пересказе для детей Ирины Карнауховой).
Николай Кун. «Легенды и сказания Древней Греции и Древнего Рима».
2. Не меркнет луч их давней славы
Александр Пушкин. «Стихи и сказки».
Петр Ершов. «Конек-Горбунок».
Павел Бажов. «Малахитовая шкатулка».
Братья Гримм. «Сказки».
Ханс Кристиан Андерсен. «Сказки».
Джанни Родари. «Сказки».
3.  Мы в ответе за тех, кого приручили
Виталий Бианки. «Лесная газета», «Лесные сказки и рассказы».
Георгий Скребицкий. «В лесу и на речке», «Всяк по-своему», рассказы о природе.
Константин Паустовский. «Барсучий нос», «Кот-ворюга».
Эрнест Сетон-Томпсон. Рассказы о животных.
4. Жизнь дана на добрые дела
Лев Давыдычев. «Лелишна из третьего подъезда» (повесть).
Владислав Крапивин. «Та сторона, где ветер…» (повесть).
Людмила Петрушевская. «Сказка о часах».
5.Чудеса приходят на рассвете
Тамара Крюкова. «Чудеса не понарошку» (повесть-сказка).
Сельма Лагерлеф. «Чудесное путешествие Нильса с дикими гусями» (повесть-сказка).
Астрид Линдгрен. «Пеппи Длинныйчулок» (повесть-сказка).
Люк Бессон. «Артур и минипуты» (повесть-сказка).
Андрей Усачев. «Чудеса в Дедморозовке» (повесть-сказка).
Ольга Никольская. Приключения агентов «КолбаФирЖик».
Ева Нэмм. «Большое представление для Сонечки».
6. Сто тысяч «почему» живут на белом свете
Александр Ивич. «Приключения изобретений».
Марина Курячая. «Химия в картинках».
Галина Ганейзер. «География в картинках».
М. Ильин. «Рассказы о вещах».
М. Ильин, Елена Сегал. «История карандаша», «История тетрадки».
«Что такое. Кто такой» (энциклопедия для детей в 3 томах).
7. «Лето это праздник, полный света…»
Сборник «Времена года»: стихи, рассказы, сказки (для младшего школьного возраста).
Сборник «Лесные хоромы»: рассказы, сказки, стихи, загадки (для младшего школьного возраста).
Приметы осени (стихи для детей).
Николай Некрасов. «Зеленый шум» (стихи для детей).
Сергей Есенин. «Черемуха» (стихи для детей, серия «Мои первые книжки»).
Тамара Краснова-Гусаченко. «Край родной, любимый».
 (всё обо всём)     2 КЛАСС



"Колеры года. Вясна"(красавік)
Колеры года.Вясна

"Клопат пра тых,хто навокал" (сакавік)
ПРАЧЫТАЙ
Я.Брыль "Жыў-быў вожык"
П.Кавалёў "Жыві сабе,зайчык"
Я.Пархута "Снегавічок"
Ю.Свірка "Ласіны стажок"
Ю.Свірка "Сняжок"
А.Ставер "Матылёк"
П.Ткачоў"Шэрая курачка"
П.Ткачоў "Ласяня"
М.Янчанка "Бярозка"
 А.Бутэвіч "Цікаўная котка"
        Жыла-была ў адной гарадской кватэры котка. За пярэсты колер поўсці назвалі яе Рыскай. Гаспадынька Надзейка не магла нацешыцца з яе, маленькай, нушысценькай, на кароткіх тоўстых ножках. Котка была вельмі цікаўная. Да ўсяго ў кватэры пільна прыглядалася, усё хацела памацаць сваімі мяккімі лапкамі, паспрабаваць на зуб. (.Знайдзіце на перишм малюнку гаспадыньку коткі. Што значыць «гаспадынька»? Як звалі гаспадыньку Рыскі?)
      Бывала, залезе на стол, абнюхае ўвесь посуд і незнарок сапхне кубачак. А сама схаваецца пад каналу ці то ад шуму, ці то ад страху, каб не пакаралі. (Пакажыце на малюнку, што засталося ад кубачка, які разбіла Рыска.)
      А то зачэпіцца кіпцікамі за карункавую фіранку і гушкаецца як на арэлях, пакуль разам з ёй не сарвецца на падлозе. (Пакажыце на малюнку, як Рыска гушкаецца на карункавай фіранцы.)
       Іншым разам доўга пазірае на гульню рыбак у круглым акварыуме, а пасля ўскочыцъ на столік і лапкай драпае па шкле, нібыта спрабуе падагнаць рыбак, каб не ленаваліся хутчэй плаваць. Сапрауднае раздолле было Рысцы ў двары. Тут ужо цікавых рэчаў нюхаць не перанюхаць, драпаць не перадрапаць, кусаць не перакусаць...
        А неяк Надзейчын! тата прыехаў дамоў на вялізнай бліскучай цаццы на чатырох колах. (Як вы думаеце, што гэта такое? Што такое «колы»?)    Рыска радасна круцілася вакол машыны. Часам ёй удавалася залезці на вялізную цацку і пабегаць па яе бліскучай паверхні. Пасля гэтага на белай фарбе заставаліся брудныя сляды. Тата выціраў іх і ціха сварыўся на котку.
       I вось аднойчы, калі Надзейчын тата забыўся зачыніць дзверцы, Рыска ціхенька залезла ў машыну. Ну і здаволіла ж яна сваю цікаўнасць, абнюхваючы і драпаючы незнаёмыя рэчы. У прадаўгаватым люстэрку, што вісела высока ўгары, убачыла... коціка, які ўважліва пазіраў на яе, нібыта запрашаў пазнаёміцца. (Пакажыце гэта на малюнку.)
       Рыска таксама зацікавілася гэтым пушысцікам. Яна залезла на нейкі чорны абаранак. Стала на заднія лапкі. Ужо зусім блізка той пушысцік, вось-вось дацягнецца да яго... I раптам нешта пад лапкамі Рыскі як заверашчыць, як зойдзецца доугім пранізлівым крыкам!

      Рыска маланкай скацілася з чорнага абаранка, выскачыла з машыны і  заншылася ў куст бэзу. Ледзьве выбавіла яе адтуль Надзейка. Пасля таго здарэння Рыска доўга не падыходзіла да крыклівай цацкі. Надзейка заўважыла, што і да іншых рэчаў яна пачала адносіцца насцярожана. Але ці надоўга?

"Урокі жыцця" (люты)
ПРАЧЫТАЙ
Л. Арабей «Зернетка i вецер»
Г. Аўласенка «Сказ пра Мураша-лайдака»
Р. Бензярук «Заяц, Вожык і Ручай»
А. Дзеружынскі «Памочніца»
Р. Ігнаценка «Наш мосцік»
М. Лук «Выпадак з марожаным»
І. Муравейка «Тры лыжкі»
Т. Мушынская «Самы смачны яблык»
Я. Пархута «Кропелька»
Б. Сачанка «Насцечка»
В. Ткачоў «Гузак»

"Сустрэча з казкай" (студзень)
ПРАЧЫТАЙ
"Колеры года" (студзень)
ПРАЧЫТАЙ
Улетку адпачываюць,
А ўзімку дзяцей катаюць. (…)
Па сцяжыне, па дарозе
Бегчы я ў іх не ў змозе
Іпа снезе не ідуць,
Лёд убачаць – і лятуць! (…)
Гуляе ў полі, а не конь,
Лётае на волі, а не птушка. (…)
Не звер, а вые. (…)
Без сякеры, без пілы, а масты будуе. (…)
Удзень у небе гуляе,
А ўдзень на зямлю сядае. (…)
Спрытная, рудзенькая,
Скача па галінках,
Арэшкі збірае,
Да зімы хавае. (…)
Шар пастаўлены на шар,
Нос чырвоны на ўвесь твар,
Рот і вочы – вугалькі.
Адгадайце, хто такі? (…)
Калі вецер дзьме халодны,
Ён блукае злы, галодны.
Прыйшла баба з вятрамі,
З белымі снягамі.
Прывяла з сабою
Дзеда з барадою. (…)
Не звер, а вые. (…)
Хатку, поўную грыбоў, шышак і арэхаў горку
У чаканні халадоў назапасіла (…)
Пазакласнае чытанне
"Жывая кніга беларускай прыроды"
 (19.12.)
ПРАЧЫТАЙЦЕ творы на тэму 

Паслухайце і запомніце, як гучаць назвы жывёл і птушак па-беларуску. Адкажыце,якія з іх жывуць у беларускіх лясах? 
Даведайцеся, як кажуць жывёлы
Адгадайце загадкі пра лясных птушак

1. Стракаты, крылаты – 
Руплівец лясны,
Лекар заўзяты
Хворай сасны.
2. Хаткі не будуе, дзетак не гадуе,
У чужым гняздзе яйка пакладзе.
Па лясах лятае, некага гукае. 
3. Спіць удзень яна,
Бо не бачаць вочы,
Налятаецца спаўна,
Пашчыруе ўночы. 
4. ―Чы-чы-чы-це! Не крычыце!
Лепей крыху памаўчыце!
Сёння ўначы, прыляцелі з поўначы,
Селі на галінку адпачыць хвілінку
Даўнія сябры. А завуць іх … 
5. У яловіку кашлатым
Запішчалі птушаняты.
Ды зімой, ды ў маразы!
Што за птушка?Адкажы! 
6. Чорны хвост і белы бок,
Па кустоўі скок ды скок.
Заспявае, засакоча – 
Доўга слухаць не захочаш. 
Пазакласнае чытанне (28.11.)
"Маёй Радзімы дзіўны свет"
Прачытайце:
1.Р.Бензарук "Шпак і Верабей"
2.А. Вольскі "Няма прыгажэй"
3.А. Дзеружынскі "Васілёк"
4.У. Ліпскі. "Салдацкае пiсьмо"
5. Т.Мушынскай “Якія бываюць словы”.
Цёплыя словы – сонца і хата.
Лепшыя словы -мама і тата.
Смачныя словы – хлеб і суніцы,
Росныя словы – кветкі, крыніца.
Чулыя словы –сын, калыханка,
Ясныя словы – лета і ранак.
Мудрыя словы – жыта і поле,
Светлыя словы – вецер і воля.
Даўнія словы – водгулле, род.
Гордыя словы – звон і народ.
    Адкажыце на пытанне: якія бываюць словы?
                           У чым асаблівасць гэтага верша? 
6. М.Калачынскі "Размова з жураўлём"
— Жораў шэры, журавель,
Ты з якіх ляціш зямель?
— Я пакінуў край заморскі
I лячу ў свой прыдняпроўскі…

— Добры жораў, раскажы,
Што ж там бачыў, як там жыў?
— Бачыў розныя я дзівы,
Пальмы, тыграў, кракадзілаў.

— Можа, свой сабраўшы род,
Бавіў час ля цёплых вод?
— Быў на водах, ды не вельмі
Палюбіў пяскі пустэльні.

— Ад чужых зямель, нябёс
3 чым ляцеў ты, што ж ты нёс?
— Ад Сахары і ад Ніла
Смутак нёс я ў шлях на крылах.

— Там жа сонца, сінява,
Дык чаго ж ты сумаваў?
— Сумаваў я па айчынных
Поймах, рэках, балацінах.

— Дзе ж ты спынішся? Куды
Вабіць шлях цябе заўжды?
— Шлях у родны край бацькоўскі,
Ён мілей зямель заморскіх.

— Праўда?
— Праўду гавару.
Кр-р-ру! Кр-р-ру!
 7.  Складзіце прыказкі пра Радзіму
8.Паслухайце, як прыгожа спявае пра Беларусь удзельніца праекта "Голас" Ксенія Леўчыц з г. Мінск
Пазакласнае чытанне 
"Колеры года. Восень!"(24.10.)Спіс твораў, якія можна прачытаць 
па электроннай версіі падручніка
Літаратурнае чытанне:вучэбны дапаможнік. Ч.1. 
В. Жуковіч. «Маладая восень»…………………………….. ст.24
Клаўдзія Каліна. «Верасень»………………………………….ст. 37-38
Г. Каржанеўская. «Песенька»……………………………....ст.30-31
Т. Мушынская. «Як Дзяніска восені дапамагаў»….ст. 34-36
М. Пазнякоў. «Першага верасня»……………………..…..ст.4
У. Ягоўдзік. «Лісічкі» ……………………………………………….ст.32
М.Даніленка "Восень шыла сарафан"
Лісічкі                          У.Ягодзік    
 Маленькія жоўтыя лісічкі сапраўды як друж ныя сястрыч кі. Па асоб ку яны не растуць, а ні быта водзяць вясёлы карагод. Убачыў адну — другая просіцца ў рукі. Лісічкі — вельмі смач ныя грыбы. Праў да, акрамя сапраўдных, у ле се сустракаюцца і падманныя лісічкі. Як іх ад розніць ад сапраўдных? А вельмі проста. Лісіч кі, што мы спажываем, нагадваюць колерам со нечных зайчыкаў, а іх падманныя суседзі звы чай на аранжавыя ці нават чырвоныя. Калі за сумняваўся, дружа, спытай лепш у мамы або та ты. Яны падкажуць, па могуць ад розніць. Ні колі не забывай ся, што ёсць атрутныя грыбы, якія шкодзяць здароўю і могуць прынесці вялі кую бяду, калі іх з’есці.  
Хто каго перакрычыць?
Р. Бензярук
       Максімка з дзедам пайшлі ў грыбы. Хораша ў лесе! Высокія яліны акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі.
Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў:
- Дзеду!
І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся:
- Ду-ду! Ду-ду!
- Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык.
Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў «ау».
Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў:
- Дзеду, ау!
Выразна пачулася:
- Ду-ду, ау!
Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася весела.
- Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён.
Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным кошыкам грыбоў.
- Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?!
- Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць.
- А-а! - зразумеў унука дзядуля.
 А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?


Залатая казка
Я. Жабко
Нам гасцінна дзверы
Восень адчыняе.
У залатую казку
Восень  запрашае.

У яе садочку
Яблыкі  паспелі.
Пацеркі  рабіны.
Зноў зачырванелі.

Косы залацяцца
У вярбы над рэчкай,
I макушка клена
Палымнее свечкай.

Казку шые восень
Срэбнай павуцінкай.
Мы ідзем у казку
Залатой сцяжынкай.

Верасень
С. Панізнік
Мне верасень руку падаў:
Ты ў школу свой партфель сабраў?
Сабраў партфель і сам сабраўся,
І з вольным летам развітаўся.
- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
- Вучыцца, Верасень, вучыцца.  К  пятёрке  шаг  за  шагом
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼   
Большая книга заданий по русскому языку
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼         
все виды разбора по русскому языку 
https://docviewer.yandex.ru/?url=ya-disk-public%3A%2F%2FCr4vQqhVsbC7RuJUrzIsUNQfz%2FvMurKASVCXahY0uls%3D&name=3183.pdf&c=56c2190468c6

☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼               

толковый словарь Владимира Даля
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼
☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼☼











1 комментарий: